29 лістапада прайшло чарговае метадычнае пасяджэнне па тэме "Сучасныя падыходы да выкладання вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і спосабы іх рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы". У навукова-метадычным блоку разглядаліся пытанні сучасных адукацыйных падыходаў у пачатковай школе і рэалізацыю кампетэнтснага падыходу ў навучанні рускай мове навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У вучэбна-метадычным блоку прайшло наведванне адкрытага ўрока прадмета "Чалавек і свет", у 2 класе (настаўнік Магілевіч З.В.). У практычным блоку МА настаўнікі правялі аналіз вучэбных праграм па вучэбных прадметах з мэтай вызначэння адукацыйных падыходаў, пакладзеных у аснову навучання кожнаму прадмету, асноўных патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.