Скарбы Магілёўскага краю. Пад такой назвай прайшоў трэці дзень у аздараўленчым лагеры "Спадчына". Хвілінка бяспекі “Бяспечны маршрут” садзейнічала замацаванню ведаў выхаванцаў па правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Квэст-гульня “Скарбы Магілёўскага краю” спрыяла пашырэнню ведаў пра сваю Радзіму, адкрыла незнаёмыя старонкі гісторыі Магілёўшчыны. КТС “Магілёўскі кірмаш” і конкурс “Васільковая песня” садзейнічалі развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў. Самай значнай падзеяй сённяшнягя дня стала сустрэча з удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Афінах, членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, нашым славутым земляком Б.В.Грынкевічам, які з'яўляецца сапраўдным прыкладам юным спартсменам для пераймання.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.