Шосты школьны дзень22 лютага быў прысвечаны надыходзячаму Дню абаронцы Айчыны. Ен пачаўся з конкурсу на лепшы малюнак і паштоўку-віншаванне, якія з задавальненнем уручылі настаўніку Грынкевічу В.І., адзінока пражываючым Якавлеву В.В. і Дудаку В.І. У турніры мужнасці прынялі ўдзел 2 каманды - хлопчыкаў і дзяўчынак. Конкурсы на спрыт, хуткасць, вынослівасць выклікалі шмат станоўчых эмоцый і садзейнічалі згуртаванню калектыва, развіццю фізічных якасцей. Пераможцамі стала каманда хлопчыкаў "Зорная". У час акцыі "Добрыя справы", якая была праведзена ля помніка і ў скверы ў цэнтры аграгарадка, вучні добраўпарадкавалі тэрыторыю.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.