19 сакавікаў рамках тыдня навукі прайшоў эрудыт-круіз“Краіна мая–Беларусь”. Галоўная мэта гульні–фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы, арыентаванне на засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый беларускага народа. Удзельнікамі конкурсных спаборніцтваў сталі вучні 5-7 класаў, якія здзейснілі падарожжа па хвалях ведаў. Паколькі была прапанавана такая форма, як эрудыт-круіз, то ў падарожжа каманды адправіліся па рэках Беларусі, якія працякаюць у кожнай вобласці, і зрабілі прыпынкі ў наступных гаванях: “Гродзенскае мястэчка”, “Бярэсце”, “Гомельскі прычал”, “Магілёўская бухта”, “Віцебскі гарызонт”, “Мінская міля”. У кожнай гавані патрэбна было выканаць па пяць заданняў. На працягу ўсяго шляху было 5 прыпынкаў у розных гаванях. У кожным порце ўдзельнікаў чакалі цікавыя заданні, аб’яднаныя адной тэмай. Вучні паказалі, наколькі добра яны ведаюць гісторыю, культуру, традыцыі і святы сваёй роднай краіны. Прыемна адзначыць, што абедзве каманды выдатна справіліся і пераадолелі ўсе перашкоды. Перамогу атрымала зборная каманда “Краяведы” з 5-6 класа” Віншуем пераможцаў!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.