У рамках акцыі “30 дней да Перамогі" для вучняў 8-10 класаў прайшоў урок памяці“Нам гэты мір завешчана зберагчы”. Эпіграфам для ўрока сталі словы В.Быкава аб тым, што толькі памяць аб крывавых падзеях мінулай вайны ёсць найлепшы гарант міру на нашай зямлі. Госцем урока стаў намеснік кіраўніка 1 радыётэхнічнага цэнтра вайсковай часці 48685 па ідэалагічнай рабоце капітан Жураўлёў С.Ю. Падчас анлайн-сустрэчы Сяргей Юр’евіч расказаў аб актуальнасці і неабходнасці такіх урокаў. Капітан Жураўлёў звярнуў увагу на тое, што Дзень Перамогі – гэта свяшчэнная дата для нас усіх. Мы – дзеці пасляваеннага часу, але апошняя вайна ў кожным нашым доме аставіла свой крывавы след. І мы, пакаленне мірнага часу, павінны памятаць прыклады гераічнай стойкасці савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў, а таксама жанчын і падлеткаў, хто ў тыле сваёй працай набліжаў агульную Перамогу. Мы павінны памятаць, ганарыцца і старацца быць падобнымі да іх у сваёй люблові і адданасці Радзіме. Таксама ў час урока старшакласнікі наведалі школьны краязнаўчы музей, успомнілі аб гераічнай барацьбе нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кладко У. расказаў аб гісторыі помніка “Салдат і партызанка”, які знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Кудлаш В. расказала аб лёсе лейтэнганта Цвяткова Мікалая, які да 1981 года лічыўся без звестак прапаўшым. Па нумары ордэна, адкапанага на месцы адной з партызанскіх зямлянак, удалося вярнуць яшчэ адно імя, а таксама паведаміць родным аб лёсе іх блізкага чалавека. Падлеткі выказалі свае адносіны да тых падзей, падкрэсліўшы,што мы ніколі не забудзем страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем, і ў гэтым наша сіла.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.