7 мая навучэнцы школы і іх бацькі адправіліся ў турыстычны паход "Па месцах баявой славы".
Падчас паходу ўдзельнікі пашырылі свае веды пра мужнасць і гераізм сваіх аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Спачатку ўдзельнікі паходу наведалі помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў ліпені 1944 года ў баях за вызваленне Свіслацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Наступным прыпынкам турыстычнага паходу была вёска Сабалькі. Удзельнікі паходу абмеркавалі пытанні пра ўзаемадзеянне партызанаў і жыхароў вёскі. Навучэнцы даведаліся, як з першых дзён акупацыі сабальчане ўключыліся ў барацьбу, як яны збіралі зброю, ратавалі ад варожага палону і смерці раненых байцоў і камандзіраў.
З цікавасцю слухалі аповед пра актыўнага арганізатара партызанскага руху В. В. Янушка і пра партызанскі рух у вёсцы Сабалькі. Дарослыя ведалі пра вайну з успамінаў і расказаў іх дзядоў.
Навучэнцам было цікава далучыцца да гісторыі сваёй малой радзімы. І гэты сумесны турыстычны паход -
гэта бязмежная падзяка героям, якія загінулі, памяць пра падзеі таго часу і даніна павагі. Пройдуць гады і дзесяцігоддзі, але трэба, каб і дарослыя, і дзеці заўсёды памяталі горкую праўду той самай вайны.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.