У гісторыі кожнага народа ёсць даты, якія не забываюцца, колькі б часу ні прайшло. Так падкрэсліваецца значнасць тых падзей і асаблівыя адносіны людзей да іх. У рамках святочных мерапрыемстваў з нагоды 77-ай гадавіны Перамогі, а таксама патрыятычнай акцыі “30 дзён да Перамогі” для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў урок памяці“Нам гэты мір завешчана берагчы”. Гасцямі сустрэчы былі Браніслаў Казіміравіч Дзічкоўскі, старшыня Ханявіцкага сельскага Савета, Міхаіл Міхайлавіч Свістун, капітан 2-га ранга ў адстаўцы, капітан Ілья Юлаевіч Ушанаў, начальнік адасобленай групы Свіслацкага раёна. У анлайн-рэжыме падтрымала размову Людміла Георгіеўна Жук, навуковы супрацоўнік Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея. У сваім выступленні яна звярнула ўвагу на трагічныя старонкі вайны, звязаныя з нашым раёнам: жыццё людзей у час акупацыі, лёс яўрэяў Свіслачы і Поразава, мужная барацьба за вызваленне на прыкладзе Пашы Васіленкі. Таксама расказала аб тым, што на тэрыторыі Свіслаччыны вядзецца следства па фактах генацыду мірнага насельніцтва, тым самым падкрэсліваючы правільнасць і неабходнасць прыняцця Закона “Аб генацыдзе беларускага народа” Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы разважалі, што ім, сучаснаму пакаленню, трэба добра ведаць і памятаць пра тыя жудасныя падзеі, каб быць удзячнымі за мірнае неба, магчымасць вучыцца, быць шчаслівымі ў незалежнай краіне, за прыклад бязмежнай любові да сваёй Айчыны.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.