Шосты школьны дзень 21 кастрычніка пачаўся з фотаакцыі"Разам з татам", мэтай якой было выхаванне любові і павагі да сваіх бацькоў, сямейных каштоўнасцей. Кожны прадставіў фотаздымкі са сваім татай і расказаў цікавую гісторыю з жыцця, якая найбольш запомнілася. У час творчай прэзентацыі"Дзе працуюць нашы таты" навучэнцы не толькі расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, але і пабывалі на месцы працы татаў. Уласнымі вачыма дзеці ўбачылі умовы працы бацькоў, пазнаёміліся з тэхнікай, яе прызначэннем і спосабамі абслугоўвання, даведаліся, як складана захаваць ураджай на зернескладзе. Круглы стол"Прафесія майго таты" для старшакласнікаў садзейнічаў развіццю цікавасці да прафесій, выхаванню павагі да людзей працы. Працягам дня стала працоўная акцыя патрыятычнага марафону "А что ТЫ сделал для Беларуси?", падчас якой вучні аказалі дапамогу пажылым людзям, якім неабходна дапамога.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.