Мерапрыемствы шостага школьнага дня, 18 лістапада, былі прысвечаны прафесійнай арыентацыі і працоўнаму выхаванню. Мэтай прафесійнай экспедыцыі "У свеце прафесій" было фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра прафесіі і значнасць асэнсаванага выбару жыццёвага шляху, выхаванне паважлівых адносін да працы людзей розных прафесій. На сустрэчу былі запрошаны паважаныя людзі нашага аграгарадка: галоўны інжынер-электрык Зошчык Уладзімір Аляксандравіч, бухгалтар ААТ "Ханявічы" Пятрушка Наталля Віктараўна, выхавацель дашкольнай адукацыі Латыш Ірына Мікалаеўна, якія цікава і займальна расказалі пра свае школьныя і студэнцкія гады, працу ў розных галінах гаспадаркі і адукацыі. Далей вучняў чакаў відэакруіз"Свет прафесій будучыні", які прайшоў у гульнявой форме. Працягам дня сталі працоўны дэсант"ЗаСправу" і патрыятычны марафон"А што ты зрабіў для Беларусі ?".
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.