Кармушка для кожнай птушкі. Савет справы піянерскай дружыны імя І.Прохара з’яўляецца арганізатарам і ініцыятарам мноства добрых і карысных спраў. Кожную зіму ў дружыне праводзіцца аперацыя “Кожнай птушцы – кармушка”. Каб матываваць навучэнцаў, быў аб’яўлены конкурс на лепшую кармушку. Піянеры і іх малодшыя сябры заўзята ўзяліся за справу. Усе кармушкі былі развешаныя на тэрыторыі парку і ўстановы. Пераможцамі сталі Белабокі Ілья, Крысеня Ангеліна 3 клас, Кудлаш Вікторыя 6 клас. Падзяку атрымалі і вучні 1 класа, за ўдзел у акцыі. Хоць яны яшчэ не акцябраты, але дастойна рыхтуюцца стаць імі. Вучні і надалей будуць дапамагаць сваім пярнатым сябрам – наперадзе акцыя па стварэнні шпакоўняў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.