"Па месцах баявой славы"7 мая навучэнцы школы і іх бацькі адправіліся ў турыстычны паход "Па месцах баявой славы".
Падчас паходу ўдзельнікі пашырылі свае веды пра мужнасць і гераізм сваіх аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Спачатку ўдзельнікі паходу наведалі помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў ліпені 1944 года ў баях за вызваленне Свіслацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Наступным прыпынкам турыстычнага паходу была вёска Сабалькі. Удзельнікі паходу абмеркавалі пытанні пра ўзаемадзеянне партызанаў і жыхароў вёскі. Навучэнцы даведаліся, як з першых дзён акупацыі сабальчане ўключыліся ў барацьбу, як яны збіралі зброю, ратавалі ад варожага палону і смерці раненых байцоў і камандзіраў.
З цікавасцю слухалі аповед пра актыўнага арганізатара партызанскага руху В. В. Янушка і пра партызанскі рух у вёсцы Сабалькі. Дарослыя ведалі пра вайну з успамінаў і расказаў іх дзядоў.
Навучэнцам было цікава далучыцца да гісторыі сваёй малой радзімы. І гэты сумесны турыстычны паход -
гэта бязмежная падзяка героям, якія загінулі, памяць пра падзеі таго часу і даніна павагі. Пройдуць гады і дзесяцігоддзі, але трэба, каб і дарослыя, і дзеці заўсёды памяталі горкую праўду той самай вайны.
“Нам гэты мір завешчана берагчы”У гісторыі кожнага народа ёсць даты, якія не забываюцца, колькі б часу ні прайшло. Так падкрэсліваецца значнасць тых падзей і асаблівыя адносіны людзей да іх.
У рамках святочных мерапрыемстваў з нагоды 77-ай гадавіны Перамогі, а таксама патрыятычнай акцыі “30 дзён да Перамогі” для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў урок памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”.
Гасцямі сустрэчы былі Браніслаў Казіміравіч Дзічкоўскі, старшыня Ханявіцкага сельскага Савета, Міхаіл Міхайлавіч Свістун, капітан 2-га ранга ў адстаўцы, капітан Ілья Юлаевіч Ушанаў, начальнік адасобленай групы Свіслацкага раёна. У анлайн-рэжыме падтрымала размову Людміла Георгіеўна Жук, навуковы супрацоўнік Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея. У сваім выступленні яна звярнула ўвагу на трагічныя старонкі вайны, звязаныя з нашым раёнам: жыццё людзей у час акупацыі, лёс яўрэяў Свіслачы і Поразава, мужная барацьба за вызваленне на прыкладзе Пашы Васіленкі. Таксама расказала аб тым, што на тэрыторыі Свіслаччыны вядзецца следства па фактах генацыду мірнага насельніцтва, тым самым падкрэсліваючы правільнасць і неабходнасць прыняцця Закона “Аб генацыдзе беларускага народа”
Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы разважалі, што ім, сучаснаму пакаленню, трэба добра ведаць і памятаць пра тыя жудасныя падзеі, каб быць удзячнымі за мірнае неба, магчымасць вучыцца, быць шчаслівымі ў незалежнай краіне, за прыклад бязмежнай любові да сваёй Айчыны.
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Май 2022    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 
 
Архив материалов
Июнь 2023 (5)
Май 2023 (31)
Апрель 2023 (40)
Март 2023 (61)
Февраль 2023 (45)
Январь 2023 (28)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники