18 снежня адбылося чарговае пасядджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла па тэме "Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання па прадметах гуманітарнага цыкла: актуальны стан, праблемы і перспектывы". З мэтай сістэматызацыі вопыту па дадзенай тэме былі разгледжаны пытанні аб сутнасці кампетэнтнаснага падыходу, патрабаваннях і выкарыстанні кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на ўроках. Настаўнікамі быў наведаны і прааналізаваны ўрок гісторыі ў 6 класе (настаўнік Карпічэнка І.А.), а таксама распрацавана мадэль вучэбнага занятка, накіраванага на рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.