ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » » Зацікаўленасць працай хлебароба

Зацікаўленасць працай хлебароба
Навучэнцы 5-га класа пабывалі на экскурсіі на мехдвары ААТ "Ханявічы". Галоўны механік і загадчык гаражоў Татышаў Даніла Алегавіч правёў для пяцікласнікаў цікавую экскурсію па мехдвары, расказаў дзецям пра спецыфіку работы на ўчастку ў зімовы перыяд, пазнаёміў з сельскагаспадарчай тэхнікай і прафесіямі аграрыяў. У дадзены момант многа тэхнікі знаходзіцца на рамонце, праводзіцца падрыхтоўчая работа да вясенне-палявых работ - хутка машыны выйдуць у поле. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікаў электрагенератар, які пры неабходнасці выкарыстоўваецца для асвятлення ўчасткаў на палетках ці на таку, дае святло на фермах. Хлопчыкі задавалі многа пытанняў экскурсаводу і атрымлівалі на іх змястоўныя адказы, цікавіліся перспектывамі развіцця сельскай гаспадаркі ў Ханявічах, працаўладкаваннем маладых спецыялістаў , а таксама ўмовамі пражывання ў інтэрнаце.
Даніла Алегавіч правёў дзяцей у аддаленыя зоны мехдвара, дзе праводзяцца розныя рамонтныя работы, захоўваецца сельскагаспадарчая тэхніка і адпрацаваныя дэталі машын і трактараў, касілак і камбайнаў. Экскурсія выклікала ў дзяцей зацікаўленасць працай хлебароба, слесара, тэхніка-механіка, камбайнера, таму што гэта ім добра знаёма не толькі са слоў сённяшняга экскурсавода, але і таму, што іх бацькі таксама працуюць на зямлі.

Зацікаўленасць працай хлебароба Зацікаўленасць працай хлебароба
Зацікаўленасць працай хлебароба Зацікаўленасць працай хлебароба
Зацікаўленасць працай хлебароба Зацікаўленасць працай хлебароба
Приветствуем всех пользователей и добро пожаловать на сайт ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" (Беларусь, Гродненская обл.)
 
 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Апрель 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники