17.11.2015 вучні 7, 9 класаў сталі ўдзельнікамі Міжнароднага экалагічнага праекта “Захавальнікі вады”, які рэалізоўваецца па ініцыятыве кампаніі PepsiCo пры падтрымцы Зялёнага руху ЭКА . Быў праведзены экаўрок“Захавальнікі вады”. Гэта мерапрыемства садзейнічала выхаванню адказных адносін да вады, навучыла школьнікаў простым дзеянням і крокам па зберажэнні гэтага прыроднага рэсурсу, запасы якога вельмі абмежаваныя, штодзённа ў школе, дома і на прыродзе. Вучні адправіліся ў “Падарожжа ў свет вады”, быў арганізаваны прагляд аніміраванай прэзентацыі, у ходзе якой навучэнцы актыўна ўключыліся ў работу: абмяркоўвалі праблемы, аналізавалі атрыманую інфармацыю, адказвалі на пытанні настаўнікаў. Вынікам творчага практыкуму ў форме інтэрактыўнага практыкавання ў малых групах стала творчая работа “Як я берагу ваду" і выраб покетмода.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.